Сёлета папрацавалі добра
І ў першы раз за колькі год
Зладзiлi ў далёкую дарогу
Паглядзець, дзе як жыве народ.
Свет жыве бадай што і нядрэнна,
Робіць кожны, колькі мае сіл,
Але не шукай нідзе дарэмна
Мілай сэрцу матчынай красы.
І не знойдзеш ў дальнім вандраванні,
Хаця б цэлы свет ты абыйшоў,
Песень з гэткім шчырым спачуваннем
I дабразычлiваю душой!
Гэй, зямляча, заспявайма,
На гармоніку зайграй,
Раскажы нябёсам дальнiм
Пра цудоўны родны край!
Я з табой сыдуся ў скоках,
Ўстаўлю кветачку ў картуз!
Хай пабачыць край далёкі,
Як гуляе беларус!